Праваабаронцы заклікаюць часцей пісаць палітвязням
Часцей пісаць да палітвязняў і віншаваць іх з днём народзінаў заклікаюць прадстаўнікі берасцейскага аддзялення праваабарончага цэнтру „Вясна”.
Гэта спосаб маральна падтрымаць тых, хто зараз знаходзіцца за кратамі па крымінальных палітычна матываваных справах.
Значная частка лістоў проста не даходзіць да палітвязняў, нават ад іх родных і блізкіх. Таму любая інфармацыя з волі можа даць надзею. Дастаткова напісаць некалькі словаў падтрымкі ці проста даслаць паштоўку.
Бліжэйшыя дні народзінаў, якія будуць святкаваць палітвязні на Берасцейшчыне – гэта 20 траўня. У няволі чарговы год жыцця сустрэнуць Яўген Пекач і Уладзімір Рубашэўскі.
Яўген Печак з’яўляецца фігурантам справы аб берасцейскіх „беспарадках”. Уладзімір Рубашэўскі праходзіць па той жа справе абвінавачаных. Палітвязні знаходзяцца ў СІЗА №7 гораду Берасця.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце