Праваабаронцы заклікаюць пісаць лісты палітвязням
Пісаць палітвязням, нягледзячы на тое, што частка карэспандэнцыі ім наўпрост не даходзіць, заклікаюць берасцейскія праваабаронцы.

Лепей дасылаць паштоўкі з кароткім і нейтральным тэкстам, каб нагадаць, што пра іх ніхто не забыўся і каб прайсці цэнзуру, – адзначыла праваабаронца спадарыня Ганна, што ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча:
– Я лічу, што трэба, нягледзячы на ўсе перашкоды, якія чыняцца адміністрацыямі тых устаноў, дзе палітвязні знаходзяцца. Асабліва раю гэта рабіць дасылаючы лісты нават не першага класа, а заказныя. Нават калі гэты ліст не дойдзе да чалавека, адміністрацыя павінна атрымаць подпіс ад чалавека, што ён гэты ліст атрымаў.
Суразмоўца дадала, што таксама добрая нагода – гэта павіншаваць палітвязняў з днём народзінаў. А інфармацыю з датамі нараджэння можна знайсці на сайце праваабарончай арганізацыі „Вясна”.
Беларускае Радыё Рацыя
