Праваабаронцы заклікаюць выратаваць зняволеных ад эпідэміі
Сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка звяртае ўвагу на турмы, дзе можа ўзнікнуць эпідэмія каронавіруса сярод зняволеных.
Праваабаронца лічыць, што можна было б правесці пазачарговую амністыю для тых, хто не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі, кажа Павел Сапелка:
– З-за пагрозы распаўсюду каронавіруса сапраўды можна было б зараз перагледзець неабходнасць знаходжання ў турмах тых, хто здзейсніў правапарушэнні, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі ці менш цяжкія злачынствы. І тых, хто пакутуе на сур’ёзныя захворванні.
Паводле Паўла Сапелкі, суды таксама павінны абмежаваць доступ людзей на працэсы, калі гэта не зашкодзіць інтарэсам бакоў.
Беларускае Радыё Рацыя
