Праваабаронцы звярнуліся ў ААН з нагоды публікацыі “пакаяльных” відэа з дзецьмі



Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся да спецыяльных дакладчыкаў ААН з інфармацыяй аб практыцы публічных арыштаў падлеткаў і публікацыі так званых “пакаяльных” відэа з удзелам дзяцей. У звароце апісаныя тры выпадкі дэманстратыўнага затрымання падлеткаў у прысутнасці іх аднагодкаў, а таксама даюцца прыклады шасці так званых “пакаяльных відэа”.

“Мы паказалі, што як затрыманыя падлеткі, так і вымушаныя глядзець на публічныя затрыманні або “пакаяльныя” відэа, могуць перажыць цяжкую псіхалагічную траўму, якая выклікае праблемы з сацыяльнай адаптацыяй і паўнавартасным развіццём, а таксама з фарміраваннем успрымання і ўсведамлення асабістай годнасці”, — адзначае БХК.