Праваахоўнікі працягваюць шукаюць аўтараў відэазварота з „Пінскдрэва”



Мінуў месяц, як праваахоўнікі шукаюць аўтараў відэазварота і заявы ад імя працоўных „Пінскдрэва”, якія заклікалі грамадзян Расеі не набываць вырабаў прадпрыемства з-за нізкай якасці тавару і знявагі працоўных.

Былы супрацоўнік мэблевага холдынгу, лідар руху „Беларускі левы фронт” Дзмітрый Кудранок адзначае, што адміністрацыя „Пінскдрэва” праявіла разгубленасць:

– Было відавочна, што кіраўніцтва аказалася не гатовым да такой формы пратэсту. Хутчэй за ўсё для іх гэта быў шок. На прадпрыемстве, як і на любым іншым беларускім прадпрыемстве, вельмі шмат з’яваў, якія кіраўніцтва хацела б схаваць ці прынамсі не афішаваць. Крымінальныя ці адміністратыўныя, проста нейкія парушэнні, такія пытанні вырашаюць нейкія кампетэнтныя праверкі, існуюць органы, якія павінны за гэтым сачыць.

Першапачаткова кіраўніцтва „Пінскдрэва” абвінаваціла ва ўсім Дзмітрыя Кудранка, але пасля была пададзена заява ў праваахоўныя органы, каб ўсё ж выявіць невядомых аўтараў звароту.

Беларускае Радыё Рацыя