Правабаронца Алена Маслюкова: Сённяшнія праблемы не паддаюцца ніякай логіцы



Махавік рэпрэсій, раскручаны ў Беларусі пасля жніўня 2020 года, не спыняецца да гэтага часу. Пераслед актыўных грамадзян, вобыскі і арышты логіцы не паддаюцца. Тым не менш ўладу захапіўшыя адчуваюць сябе ўпэўнена ў прававой бязглуздзіцы з парушэннем правоў чалавека і законаў Рэспублікі Беларусь, кажа праваабаронца Алена Маслюкова:

– З абсалютна неадэкватнай палітыкі, якую праводзяць цяперашнія ўлады Беларусі, адбываюцца рэпрэсіі вельмі жорсткія, парушэнні правоў чалавека. І калі раней праваабаронцы змагаліся і адстойвалі правы чалавека, і нам здавалася гэта вельмі складанымі праблемамі, то сёння можна сказаць, што праблемы абсалютна незразумелыя і якія не паддаюцца ніякай логіцы і тлумачэнням.

Цалкам размову можна паслухаць у далучаным аўдыёфайле:

Паводле Алены Маслюковай, устаноўку ад Лукашэнка «не да законаў» успрынялі на ўзбраенне служачыя розных структур: ад праваахоўных органаў да школьных настаўнікаў. Праваабаронцы фіксуюць усе факты рэпрэсій. Для будучых судоў над іх выканаўцамі гэтыя факты стануць доказам віны.

Беларускае Радыё Рацыя