Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 15 чалавек



Праваабаронцы „Вясны” пры падтрымцы Прававой ініцыятывы, Беларускага Хельсінскага камітэту, Беларускага ПЭНу, Беларускай асацыяцыі журналістаў прызналі палітзняволенымі яшчэ 15 чалавек, пазбаўленых волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаванняў.

Такім чынам, паводле дадзеных праваабарончага цэнтру „Вясна”, у Беларусі 1448 чалавекі знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы кажуць, што палітвязняў яшчэ больш.