Правакацыя ў Берасці
Лісты ад Ганны Канюс у свае паштовыя скрыні атрымалі праціўнікі акумулятарнага завода ў Берасці. У адносінах да палітыка здзейсненая правакацыя. Яна ўжо звярнулася да прадстаўнікоў праваахоўных органаў, — адзначыў праваабаронца Раман Кісляк:
– Паступілі лісты, я таксама атрымаў такі ліст. Фактычна я ўспрымаю гэта як пагрозу. Адзін з актывістаў яго ўскрыў у прысутнасці супрацоўніка міліцыі. Там быў фотаздымак забітага мужчыны і тэкст. Я лічу, і мае калегі таксама, што гэта спроба запужаць актывістаў. Проста пры паступленні дадзенага ліста мае калегі звязаліся з Ганнай Канюс, яна абвергла, што адпраўляла гэтыя лісты.
Стала зразумела, што гэта спроба аказаць ціск на праціўнікаў акумулятарнага завода, — падcумаваў эксперт у галіне права.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце