Праваслаўная выстава-кірмаш вандруе па Берасцейшчыне
Праваслаўная выстава-кірмаш, якая праходзіла ў Бярозе, доўжылася пяць дзён. Наведнікі маглі набыць кнігі, іконы, лекі, мёд, ланцужкі, крыжыкі і пярсцёнкі.
Кажуць наведнікі выставы-кірмаша:
– Для духоўнага развіцця нашага народа такія выставы неабходныя, каб людзі больш ведалі. Тут ёсць Евангеллі, убачыла сапраўднае Полацкае Евангелле, якое было знойдзена, яно тут знаходзіцца. Многа іншых цікавых кніг.
– Купіла ікону Божай Маці і кнігі пра святых беларускіх і расейскіх.
– Падабаецца, усё прыемна, усё хораша, усё добра.
– Выбар багаты. Чалавек без веры, як птушка без крылаў.
Праваслаўная выстава-кірмаш працягне сваё падаражжа ў Пружаны, а пазней у Маларыту, кажа Васіль Лазіцкі з выдавецтва Беларускага экзархату.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя