Праваслаўны святар: Кожны гвалт непрымальны, у тым ліку вайна і смяротнае пакаранне
Беларусь лічаць краінай свецкай, але большасць насельніцтва залічае сябе да хрысціянскіх вернікаў.

Праблему смяротнага пакарання і развязвання вайны Расеяй ва Украіне з пункту гледжання хрысціянства абмеркавалі ўдзельнікі віленскай анлайн-дыскусіі ў межах праекта „Дамова”. Кажа праваслаўны святар Аляксандр Кухта:
– Я лічу, што наяўнасць смяротнага пакарання – гэта вялікая праблема ў Беларусі. Наяўнасць смяротнага пакарання, гэта ў тым ліку наяўнасць палітычнай гульні ўладаў Беларусі. Мне падаецца, што голас Царквы, які гучыць, а ён насамрэч гучыць і ў праваслаўных і ў каталікоў супраць смяротнага пакарання. Перыядычна тонкі піск прарываецца, але ён нашмат слабейшы, чым павінен быць.
Па словах спікера, пасля вайны і грамадства Расеі, і грамадства Украіны будуць мець патрэбу ў так званым хрысціянскім „духоўным лекаванні” і пераасэнсавання сябе пасля перажытага ваеннага гвалту і вопыту забойстваў.
Беларускае Радыё Рацыя
