Праваслаўныя адзначаюць Грамніцы



Вернікі Праваслаўнай Царквы адзначаюць 15 лютага адно з вялікіх святаў — Стрэчанне Гасподняе.

Слова «стрэчанне» азначае «сустрэчу», іншае значэнне гэтага слова – «радасць». На саракавы дзень пасля нараджэння Ісуса Хрыста бацькі прынеслі яго ў Іерусалімскі храм.

Там яго, паводле Евангелля, сустрэў старац Сімяон, якому было прадказана, што ён не памрэ, пакуль не пабачыць Збаўцу. У народзе гэтае свята яшчэ называюць Грамніцы, а сімвалам гэтага свята выступае свечка, асвечаная ў храме ў гэты дзень, якую называюць «грамнічнай».  «Грамніцы — зімы палавіцы», — кажа народная мудрасць.