Праваслаўныя беларусы сабралі дапамогу для ўкраінцаў
Вернікі Парафіі святой Жыровіцкай Іконы Божай Маці ў Гайленд-Парку – гэта штат Нью-Джэрсі ў ЗША – БАПЦ адаслалі гуманітарную дапамогу для ўкраінскіх вайскоўцаў, якія бароняць сваю дзяржаву.
Зборам дапамогі займаўся настаяцель храму айцей Зіновій Жалабак, паведамляе belapc.org.
Парафіяне ў кароткі час сабралі немалую суму грошаў і рэчаў. На ахвяраваныя грошы вырашылі набыць цёплыя рэчы і медычныя прэпараты для ўкраінскіх жаўнёраў: рукавіцы, шапкі, цёплую бялізну, заплечнікі, спальныя мяшкі, мокрыя сурвэткі, а таксама аптэчкі першай дапамогі пры траўмах на 200 асобаў. Усё сабранае адправілі ў валанцёрскі цэнтр у Кіеў.
