Праваслаўныя рыхтуюцца да Калядаў
Ужо заўтра, 6 студзеня, – Куцця. Традыцыйна ў перыяд навагодніх і калядных святаў людзі падводзяць вынікі мінулага года, а таксама просяць нечага ў Дзеда Мароза, або Святога Мікалая, або Зюзі. Журналісты “Твайго Стылю” пацікавіліся пра гэта ў мінакоў у цэнтры Гародні:
– Я б хацеў папрасіць у іх больш дабрыні, пяшчоты, шчырасці і маёй сям’і, і сем’ям іншых гарадзенцаў, у прыватнасці. І проста каб людзі менш сварыліся, а больш сустракаліся, размаўлялі, супольна бавілі час.
– Ведаеце, мабыць, усе ўкраінцы ці большасць з іх цягам 2 гадоў жадае міру на сваёй зямлі.
– Каб ён зрабіў дабрэйшымі нашых людзей. Бо мне падаецца, што сёння не прыгажосць уратуе свет, а менавіта дабрыня.
– Шчасця для нашай краіны, для горада. Ну, і ўсяго найлепшага ўсім людзям.
Гэта былі выказванні гарадзенцаў і гасцей горада, сабраныя журналістамі “Твайго Стылю”.