Праваслаўныя святары змогуць працаваць у школах?
Праваслаўныя святары могуць атрымліваць дадатковую педагагічную адукацыю і працаваць у школах. Пра такую перспектыву расказаў мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін у інтэрв’ю на тэлеканале СТБ.
Супрацоўнік тэлеканала Яўген Пуставы прапанаваў замацаваць у законе магчымасць для праваслаўным святароў выкладаць у школе. Па яго словах, гэта дапаможа шматдзетным святарам утрымліваць сем’і. Да таго ж — вырашыць праблему з настаўніцкімі кадрамі ў вёсцы. Як адзначыў мітрапаліт Веніямін, зараз сумесна з Міністэрствам адукацыі разглядаецца магчымасць і перспектывы атрымання святарамі або выпускнікамі духоўных школ дадатковай педагагічнай адукацыі або праходжання імі педагагічных курсаў.
Беларускае Радыё Рацыя
