Праваслаўныя святкуюць Троіцу



svyataya-troica_yurchenko_sergey_1313131541Сёння, 19 чэрвеня, Праваслаўная царква адзначае Дзень Святой Троіцы. Гэта адно з галоўных хрысціянскіх святаў, якое прыпадае на 50-ты дзень пасля Вялікадня.

У праваслаўі ён адносіцца да ліку двунадзясятых святаў і ўслаўляе Найсвяцейшую Троіцу. А Пяцідзясятніцай ён называецца таму, што сыходжанне Святога Духа на Апосталаў здзейснілася ў пяцідзясяты дзень пасля ўваскрэшання Хрыста.

З даўніх часоў на Троіцу прынята ўпрыгожваць храмы і хаты свежымі кветкамі, травамі, галінкамі дрэў і прыносіць у царкву на асвячэнне букеты з травы і кветак.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота arts.in.ua