Праваслаўныя ўшаноўваюць памяць Мікалая Цудатворца
19 снежня, паводле юльянскага календара, Праваслаўная Царква адзначае памяць вялікага святога – Мікалая Цудатворца, званага яшчэ Мікалаем Угоднікам.
Яго імя вельмі папулярнае ва ўсім хрысціянскім свеце. Лічыцца, што гэта ён прыносіць дзецям падарункі. Існуе мноства аповедаў-легендаў пра ягоную дабрыню і міласэрнасць, а таксама пра здзейсненыя ім шматлікія цуды.
На працягу года двойчы адзначаецца свята ў гонар Мікалая: 22 траўня і 19 снежня. Гэта так званы “вясенні” і “зімовы” Мікола. Свяцiцелю Мiкалаю моляцца за дзяцей, сямейны ачаг, дапамогу ў нястачах, суцяшэнне ў розных бедах, аздараўленне ад розных хвароб ды іншае.
Беларускае Радыё Рацыя