Праваслаўныя вернікі адзначаюць Дабравешчанне
Праваслаўныя вернікі адзначаюць Дабравешчанне. Гэта адно з найважнейшых пасля Вялікадня свят у царкве. Паводле біблейскай гісторыі, архангел Гаўрыіл з’явіўся Дзеве Марыі і аб’явіў аб будучым нараджэнні ў плоці ад яе Ісуса Хрыста.

“Сёння, як ніколі раней, кожны вернік павінен шчыра памаліцца і звярнуцца да Бога з просьбаю спынення кровапраліцця”, – гаворыць святар Міхаіл Лабковіч:
– Таму што цяжкія зараз часы, каб трымаць нас. Усе гэтыя міжусобіцы, як у народзе, так і ў царкве. Трэба, напэўна, карыстаючыся ўспамінамі гэтага свята, узгадаць пра тое, што Гасподзь можа явіць сваю літасць. Нам трэба толькі пра гэта папрасіць з верай перад абразом Божай Маці і абразом Госпада нашага Ісуса Хрыста. Мы можам літасцю божай ацаліцца не толькі духоўна, але і цялесна.
Дарэчы, па беларускай народнай традыцыі Дабравешчанне лічыцца днём прылёту буслоў. У старажытнасці менавіта пасля гэтага свята пачыналі новы земляробчы сезон.
Беларускае Радыё Рацыя
