Праваслаўныя вернікі адзначаюць Пакроў Прасвятой Багародзіцы



Праваслаўныя вернікі адзначаюць адное з найвялікшых святаў – Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Сёння ўзгадваюцца падзеі Х стагоддзя ў Канстанцінопалі, які падчас вайны Візантыі з сарацынамі быў пад аблогай ворага. Ад смерці гараджан выратавала з’яўленне Божай Маці.

Таму яна лічыцца заступніцай усяго чалавецтва, – адзначае святар Пінскай епархіі Аляксандр Міхалевіч:

– Нам вельмі важнае заступніцтва Божай Маці ва ўсіх нашых працах і клопатах. І мы спадзяёмся, што сённяшні дзень стане зыходнай кропкай, калі мы ўсе станем пад пакроў Божай Маці. Усіх яна загарадзіць, абароніць  ад усякага зла, ад усіх непрыемнасцяў, якія здараюцца ў жыцці. Усе мы хочам, каб Божая Маці нас абараніла, таму трэба да яе звярнуцца.

Свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы звязана з мноствам народных звычаяў і прымавак. Так лічыцца, што сёння восень сустракаецца з зімой.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелТА