Праваслаўныя вернікі адзначаюць Раство Багародзіцы



Праваслаўныя вернікі адзначаюць Раство Багародзіцы.

Паводле біблейскай гісторыі, бацькамі панны Марыі былі набожныя Іаакім і Ганна. Яны жылі ў Ерусаліме і не маглі мець дзяцей. Працяглы час Іаакім маліўся ў пустыні, каб Бог даў нашчадства. У адзін з дзён яму з’явіўся анёл, які абвясціў, што ім будзе падаравана дзіцё і пра яго загавораць ва ўсім свеце.

“Якім бы не было свята па знакавасці, але хрысцянін яго павінен сустрэць у развагах і асэнсаванні”, – адзначыў святар Міхаіл Лабковіч:

– У царкоўных паданнях многія святыя айцы выказваюць гэтую думку наступным чынам: свята гэта не бяздзейнасць, а ўсведамленне міласці Божай. Свята – гэта не тое месца, дзе трэба сесці і нічога не рабіць, прысвячаць сваё жыццё ляноце. Свята – гэта той час, калі мы можам спазнаць міласць Божую да людзей, спазнаваць сваім розумам вышэйшыя ідэалы.

Святкаваць нараджэнне Найсвяцейшай Багародзіцы пачалі яшчэ ў IV стагоддзі. Па народнай традыцыі Божая Маці між іншага лічылася заступніцай ураджаю. Таму ў гэты дзень сяляне клалі ў кошык жыта ці пшаніцу, свечку і абыходзілі ўсе вясковыя двары.

Беларускае Радыё Рацыя