Праваслаўныя вернікі адзначаюць Стрэчанне Гасподняе
Вернікі Праваслаўнай Царквы адзначаюць сёння адно з вялікіх святаў — Стрэчанне Гасподняе.
Слова «стрэчанне» азначае «сустрэчу», іншае значэнне гэтага слова – «радасць». На саракавы дзень пасля нараджэння Ісуса Хрыста бацькі прынеслі яго ў Іерусалімскі храм. Там яго, паводле Евангелля, сустрэў старац Сімяон, якому было прадказана, што ён не памрэ, пакуль не пабачыць Збаўцу.
У народзе гэтае свята яшчэ называюць Грамніцы, а сімвалам гэтага свята выступае свечка, асвечаная ў храме ў гэты дзень, якую называюць «грамнічнай».
Беларускае Радыё Рацыя