Праваслаўныя вернікі адзначаюць Троіцу
Праваслаўныя вернікі 20 чэрвеня адзначаюць адно з найважнейшых пасля Вялікдня святаў – Дзень Святой Тройцы або Пяцідзесятніцу. Яно сімвалізуе непарыўнае адзінства трох боскіх сутнасцяў: Айца, і Сына, і Духа Святога. У народзе гэтае свята таксама называюць Сёмухай.
“Свята ўсталявалі самі апосталы, калі на іх сышоў Святы Дух”, – адзначае святар Аляксандр Лаўрыненка:
Паводле біблейскай гісторыі, пасля гэтага вучні Хрыста змаглі размаўляць на розных мовах свету, каб несці слова Божае, атрымалі дар ацалення людзей і прадказання будучыні.
На свята Троіцы галінкамі дрэў з маладымі лісцем упрыгожваюць цэрквы і жыллё, дэманструючы тым самым росквіт душы чалавека і абнаўленне людзей. У Дзень Святой Троіцы не праводзяць нядзельныя спевы, замест іх гучаць асаблівыя святочныя песні. Па асаблівым святочным чыне праходзіць і ўрачыстая служба. Як і любое царкоўнае свята Троіца нясе ў сабе мноства забаронаў. Так, у прыватнасці, нельга: хадзіць на могілкі: родных і знаёмых памінаюць напярэдадні, на Траецкую суботу; працаваць па хаце і на зямлі, сварыцца, злавацца і зайздросціць; хадзіць у лес і купацца. Існуюць і прыкметы: дождж на Троіцу – да цёплага надвор’я, ураджаю і грыбоў; спякота – усё лета будзе засушлівым.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя