Праваслаўныя вернікі адзначаюць Вадохрышча
Хрышчэнне Ісуса з’яўляецца адным з пяці асноўных вех у евангельскім апавяданні разам з Праабражэннем, Распяццем, Уваскрэшэннем ды Узнясеннем.
Напярэдадні ў Пінску адбылася святарская сустрэча з вернікамі, каб пагутарыць пра важнасць свята. Па словах айца Аляксандра – хрышчэнская вада мае вялікую моц:
– Каб у гэты дзень акрапіць сваё жытло. Каб акрапіць сваіх родных. Калі мы ўжываем гэтую святую ваду на працягу ўсяго году – з надзеяй на міласць Божую і спадзяваннем, што гэтая вада ачышчае нас ад усялякага нашага грэхоўнага жыцця і ўсялякага грэхоўнага бруду.
Вадохрышчам завяршаецца навагодне-калядны цыкл. У рэлігійным календары бліжэйшае знакавае свята прыпадае на люты – гэта Грамніцы альбо Стрэчанне Гасподняе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота news.vitebsk.cc