Праваслаўныя вернікі рыхтуюцца да Вадохрышча



Праваслаўныя вернікі рыхтуюцца сустрэць адное з вялікіх святаў – Вадохрышча, або Богаяўленне. У масавым уяўленні яно непарыўна звязанае з традыцыяй акунання ў палонку.

Па словах святара Міхаіла Лабковіча, для вернікаў на Вадохрышча галоўнае зусім іншае:

– Купанне напярэдадні свята  Хрышчэння  Гасподняга не з’яўляецца абавязковай умовай святкавання гэтай падзеі. Гэта з’яўляецца абрадам. Хрысціяне святкуюць свята, калі наведваюць богаслужэнні. І  галоўным чынам, калі яны спавядаюцца і прычашчаюцца.  Купанне не з’яўляецца забавай. Яно можа прынесці для чалавека духоўную карысць, калі ён гэта будзе рабіць з верай, малітвай. І тады сутыканне з асвячонай вадой  прынясе карысць душы і целу чалавека.

Святар дадае, што калі чалавек акунаецца ў імправізаваную “Іарданскую купель” без асэнсавання вялікага свята і шчырай малітвы, то гэта хутчэй нагадвае спорт ці любоў да экстрыму.

Беларускае Радыё Рацыя