Праваслаўныя святкуюць Вадохрышча



Праваслаўныя вернікі сёння, 19-га студзеня, адзначаюць Вадохрышча. Паводле традыцыі, у ноч з 18-га на 19-га студзеня ў храмах адбываюцца святочныя набажэнствы з рытуалам асвячэння вады.

Ваду асвячаюць цягам усяго дня 19-га студзеня. Асвечанай вадой пасля абмываюцца, акрапляюць ёй жыллё, гаспадарчыя пабудовы. Вернікі перакананыя, што такая вада дапамагае ад усялякіх хваробаў. Таксама існуе традыцыя акунання ў палонку — гэта сімвалічны акт ачышчэння. Перад гэтым вадаём асвячаецца, ахвотныя акунуцца чытаюць малітву.

Свята адзначаюць як успамін пра хрышчэнне Ісуса Хрыста ў рацэ Іярдан.

Беларускае Радыё Рацыя