Правацэнтрысцкая кааліцыя адзначыць 7 лістапада шэсцем і мітынгам



Правацэнтрысцкая кааліцыя рыхтуецца правесці ў Менску шэсце і мітынг, якія прымеркаваны да гадавіны Кастрычнікага перавароту. Адпаведна, мерапрыемства запланавана на 7 лістапада, – распавёў старшыня Руху „За свабоду” Юрась Губарэвіч. Па словах палітыка, свята ў гэты дзень дасталося Беларусі ў спадчыну ад Савецкага Саюзу. „А наша задача, – зрабіць так, каб новае пакаленне беларусаў разумела, да чаго прывялі падзеі 7 лістапала 1917 года. Для нас гэта – дзень памяці і жалобы”, – сказаў Юрась Губарэвіч.

– На 7 лістапада мы плануем арганізаваць акцыю, пачаць яе ў 12.00 каля будынка КДБ, ускладанне кветак, запальванне знічоў каля муроў КДБ, за якімі знаходзіцца сумнавядомая амерыканка, дзе былі закатаваныя тысячы вядомых беларусаў. І прайсці жалобным шэсцем да парка Чалюскінцаў, гэта яшчэ адна кропка, дзе ў свой час былі выяўлены месцы масавых пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

akcyja_kdb

Па словах Юрася Губарэвіча, у бліжэйшы час у Менгарвыканкам будзе пададзена заяўка на гэтае мерапрыемства. Але нават калі яна не будзе задаволена, шэсце і мітынг абавязкова пройдуць, – сказаў кіраўнік Руху „За свабоду”.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота nn.by