Правы катэгорыі „В” можна атрымаць без заняткаў у аўташколе
Допуск да здачы экзаменаў на права кіравання транспартным сродкам катэгорыі „В” у парадку самападрыхтоўкі магчымы пасля папярэдняй праверкі экзаменацыйным падраздзяленнем ДАІ ведаў ПДР і навыкаў кіравання.
Пра гэта «Менск-Навіны» распавёў начальнік міжраённага экзаменацыйнага аддзела ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Яўген Яскавец.
Аднак гэта больш тычыцца жыхароў невялікіх населеных пунктаў, дзе чалавек не мае магчымасці наведваць заняткі ў навучальных арганізацыях, а атрымаць правы кіроўцы неабходна.
– Для Менска гэта пытанне гучыць не так актуальна, як для вяскоўцаў або жыхароў малых гарадоў, – адзначыў Яскавец. – Але калі такія пісьмовыя звароты да нас паступаюць, мы іх разглядаем. У 2015 г. к нам паступіла ад менчукоў каля пяці такіх заяў. І ні адзін з іх не змог прайсці папярэднюю праверку ведаў ПДР, не кажучы ўжо пра практычны экзамен. Усім было рэкамендавана прайсці навучанне ў аўташколе, а пасля ўжо прыходзіць у ДАІ здаваць на правы.