Правы працоўных па-за ўвагай дзяржавы
Незалежныя прафсаюзы Беларусі адзначаюць істотнае пагаршэнне правоў працоўных на заканадаўчым узроўні. Прычынай перадусім з’яўляюцца шматлікія дэкрэты кіраўніка краіны, згодна з якімі людзі ўсё больш абмяжоўваюцца ў сваіх канстытуцыйных правах. Прыклад апошніх часоў – так званы дэкрэт “аб дармаедах”, які фактычна ўводзіць абавязак прымусовай працы.
Як зазначае актывіст незалежнага прафсаюзнага руху Віктар Стукаў, нават судовыя ўстановы краіны ў большасці выпадкаў прымаюць спрэчныя рашэнні:
– Больш правоў надаецца наймальнікам, начальнікам, якія могуць маніпуляваць работнікам. Суды закрываюць вочы на сапраўдныя парушэнні, не звяртаюць на іх увагі.
Апошнім часам адным з самых распаўсюджаных судовых разбіральніцтваў працоўных спрэчкаў з’яўляюцца справы па звальненні работнікаў. Павальны перавод на кантракты не дае магчымасці работнікам звальняцца па ўласным жаданні, таму адзіным выйсцем з’яўляецца звальненне ў сувязі з невыкананнем умоваў кантракту наймальнікам.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота bdg.by