Праз Барысаўскі і Лагойскі раён пройдзе вайсковая тэхніка
11 красавіка праз Барысаўскі і Лагойскі раён Меншчыны могуць ісці калоны вайсковай тэхнікі. Пра гэта паведамляе на сваім сайце Міністэрства абароны.
„З-за магчымага руху калон вайсковай тэхнікі ДАІ і ВАІ рэкамендуе аўтаўладальнікам асабістага транспарту павысіць пільнасць на дарогах і выконваць правілы дарожнага руху”, — гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, што 28 сакавіка ў Бярозе малакавоз не саступіў дарогу калоне вайсковай тэхнікі і ўрэзаўся ў бронетранспарцёр.
Фота: „Ваяр”
