Праз беларуска-расейскую мяжу не будуць пускаць іншаземцаў



З першага жніўня праз беларуска-расійскую мяжу перастануць прапускаць іншаземцаў. Прычына такога рашэння — расейскі закон “Аб дзяржаўнай мяжы Расейскай Федэрацыі”.

Паводле яго ўсе катэгорыі замежных грамадзян могуць уязджаць у Расею ці выязджаць з яе праз шматбаковыя / двухбаковыя пункты пропуску, адкрытыя для міжнародных зносін. На расейска-беларускай мяжы такіх пунктаў пакуль няма. Таму перасякаць яе на аўтатранспарце могуць толькі грамадзяне Расеі або Беларусі. У беларусім МЗС інфармацыю ўжо пацвердзілі. Ад жніўня транспарт, напрыклад, з польскімі, літоўскімі ды ўкраінскімі кіроўцамі будзе вымушаны аб’язджаць Беларусь праз Латвію ды Украіну.