Праз Берасце мігранты спрабуюць трапіць у Еўразвяз
Амаль дзве тысячы мігрантаў кожны тыдзень спрабуюць з Берасця выехаць у польскі Тэрэспаль — піша «Вечерний Брест».
Пераважна гэта ўраджэнцы Паўночнага Каўказа і грамадзяне азіяцкіх краін СНД. Паводле прэс-службы Берасцейскай памежнай групы, з пачатку года зафіксавана каля 16,5 тысяч выездаў мігрантаў праз пункт пропуску «Брэст» на чыгуначным вакзале. Але 70 працэнтаў з іх польскія памежнікі вяртаюць назад.
Мігранты не хаваюць, што імкнуцца праз Польшчу трапіць у Нямеччыну. Некаторыя з іх спрабуюць «шчасця» па 30-40 разоў.
