Праз лялечны тэатр да роднай мовы



Баранавіцкі лялечны тэатр, створаны мясцовым Таварыствам беларускай мовы, паказаў адпачываючым у дзіцячым лагеры Баранавіцкай чыгункі “Іса” тры казкі: “Казаманюка”, “Як лісіца ваўка судзіла” і “Коцік, пеўнік і лісічка”.

Паводле старшыні таварыства Мікалая Падгайскага, адразу тры казкі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту было мнагавата, стамляюцца, пад канец увага зніжаецца.

Кажа Мікалай Падгайскі:

Але рэакцыя дзяцей была надзвычайная. Яны з вялікай цікавасцю глядзелі і слухалі, а пасля апладзіравалі.

Рэжысёр лялечнага тэатра Вячаслаў Болбат:

Выдатнае адчуванне маеш як выканаўца роляў, калі атрымліваецца паразуменне з залай, з дзіцячай аўдыторыяй, калі ёсць такі кантакт, калі рэакцыя зала на кожнае дзеянне нашых казачных лялечных герояў адчуваецца ў зале ў выглядзе апладысментаў.

Перад старэйшымі дзецьмі і выхавацелямі выступіў сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэт Аляксей Белы. Ён задаволены тым, што адбыўся кантакт і паразуменне паміж ім і аўдыторыяй.

Баранавіцкі лялечны тэатр выступае ў садках і школах горада. Набывае папулярнасць і з задавальненнем адклікаецца на запрашэнні. Нават калі дзеля гэтага трэба пераадолець многія кіламетры. Паводле Мікалая Падгайскага, такім чынам ідзе далучэнне да роднай мовы.

Поўны гук слухайце ў далучаным файле:

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя