Праз шантаж жонкі назіральніка прымусілі адмовіцца ад назірання



Гарадзенскім назіральнікам пагражаюць. Віталя Раманчука ад кампаніі “Права выбару” прымусілі адмовіцца ад назірання, шантажуючы ягоную жонку. Рамачук назірае за ходам выбарчай кампаніі на Гарадзенскай-Ленінскай выбарчай акрузе №52. Ягоную жонку, якая працуе ў чацвёртай гарадской бальніцы, выклікалі да начальства.

Распавядае каардынатар кампаніі „Права выбару” па Гарадзеншчыне Сяргей Верамеенка:

– Адзін з нашых назіральнікаў, пасля таго як ён навучыўся, прайшоў курс-трэнінг па назіранні, на яго жонку быў аказаны ціск, сапраўдны шантаж, ёй пагражалі звальненнем з працы, пагражалі тым, што яна ўвогуле з’едзе з Рэспублікі Беларусь у выпадку, калі яе муж будзе працаваць назіральнікам.

Віталь Раманчук адмовіўся назіраць за ходам кампаніі праз шантаж жонкі. Па Гарадзенскай-Ленінскай выбарчай акрузе №52 балатуюцца сябра БХД Мікалай Баўсюк, галоўны лекар „Гарадзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра” Тамара Даўгашэй, дырэктар кампаніі „Праектон” Валерый Кісель – ад Партыя БНФ ды беспартыйны прадстаўнік кампаніі “Гавары Праўду” Сяргей Мякека.

Беларускае Радыё Рацыя