Праз трыццаць год у Беларусь прыйдзе зусім іншы клімат



Тыя актыўныя тэмпературы, якія зараз назіраюцца на паўднёвай мяжы Беларусі, праз тры дзесяцігоддзі стануць звычайнымі на поўначы краіны, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску дырэктар Інстытута прыродакарыстання Акадэміі навук Сяргей Лысенка.

Навукоўцы выкарыстоўваюць панятак гадавая сума актыўных тэмператур вышэй за 10 градусаў – на поўдні і поўначы яны розныя, але паўднёвы паказчык штогод фіксуецца не на паўднёвых тэрыторыях.

– Гэтая сума прасоўваецца на поўнач з хуткасцю прыкладна 120 км за 10 гадоў ці 12 км за год. Прычым, з паскарэннем. У гэтым стагоддзі з 2000 года хуткасць гэтага прасоўвання павялічылася ў два разы ў параўнанні з папярэднім 20-гадовым перыядам. Калі тэмпы захаваюцца, то праз 30 гадоў на ўсёй тэрыторыі Беларусі будуць прынцыпова новыя аграметэаралагічныя ўмовы, якіх зараз няма.

Ключавым фактарам, які дазволіць падтрымліваць спрыяльны агранамічны рэжым у новых умовах, стане наяўнасць на рэгіянальным роўні дастатковых запасаў вады, у тым ліку грунтовай,  дадаў эксперт.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота: tyt.by