Праз церні КДБ да Еўропы



У Берасці адкрылася выстава-справаздача дзейнасці Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013». Экспазіцыя складаецца з дзясятка стэндаў з фотаздымкамі і апісаннем рэалізаваных праектаў у памежных рэгіёнах трох краін партнёраў ініцыятывы.

У Беларусі, жыхары Менска, Гомеля, Гародні і Берасця могуць задаць пытанні экспертам, якія знаходзяцца ля стэндаў з прэзентацыяй праграмы, прыняць удзел у конкурсах і атрымаць інфармацыю пра рэалізаваныя праектах. Большасць з іх фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і скіравана на: захаванне культурнай спадчыны рэгіёнаў, дбанне аб экалагічнай бяспецы і сацыяльна-эканамічнае развіццё.

На жаль, агучыць для Радыё Рацыя бліжэйшыя планы і мінулыя дасягненні Берасцейскае прадстаўніцтва адмовілася, спаслаўшыся на імаверны «выклік у КДБ». Аднак, падрабязней пра праграму «Польшча-Беларусь-Украіна» грамадзяне могуць даведацца ў Тэхнічных сакратарыятах у Варшаве, Берасці і Львове.

Выстава ў Берасці працягнецца да 16 верасня.

[Not a valid template]

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.