Праз Воршу і Магілёў ідзе ваенная тэхніка
Чуткі пра тое, што чакаецца эскалацыя канфлікту ва Украіне і таму ідзе перакідка войска, праўдападобна, не адпавядаюць рэчаіснасці.
Фота mogilev.online
Ваенная тэхніка зноў выйшла з частак і актыўна перасоўваецца па тэрыторыі краіны. Нядаўна эшалон баявой тэхнікі быў заўважаны ў Магілёве.
Фота orsha.eu
13-га сакавіка раніцай іншы эшалон тэхнікі можна было ўбачыць у Воршы на станцыі Цэнтральная. Калі ў Магілёве бачылі самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, то праз Воршу ішла тылавая тэхніка: грузавікі, палявыя кухні і г.д., піша orsha.eu.
Міністэрства абароны Беларусі апублікавала відэа ў якім гаворыцца, што пачынаецца праверка боегатоўнасці нашай арміі.
