Прэм’ер паабяцаў вывучыць сітуацыю з беларускамоўным навучаннем



Прэм’ер-міністр Сяргей Румас паабяцаў вывучыць сітуацыю з беларускамоўным навучаннем. Карэспандэнт Еўрарадыё нагадаў, што па гэтай праблеме да Мінадукацыі шмат прэтэнзій і пацікавіўся, ці зможа ён зрушыць гэтую сітуацыю з месца.

Румас прызнаўся, што за кароткі час знаходжання на пасадзе прэм’ер-міністра яшчэ не паспеў азнаёміцца з тымі прэтэнзіямі, якія выказваюцца на адрас Мінадукацыі. „Тэма беларускамоўнай адукацыі ў нашых школах вельмі складаная, я пакуль не маю адказу”, — сказаў прэм’ер. Паводле яго слоў, патрэбны час для яе вывучэння.

Дарэчы, адказваючы на пытанне, Румас загаварыў па-беларуску.

Фота БелТА