Прэзентацыя “Беларускай глыбіні” ў Бярозе
У Бярозе адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”. Аўтар пазнаёміў прысутных з тымі фактамі свайго жыцця падчас арышту ў 2010 годзе і трохгадовай адсідкі ў спецкамендатуры вёскі Купліна Пружанскага раёна, якія ўвайшлі ў кнігу ў выглядзе эсэ.
Людзі праявілі зацікаўленасць творам, паколькі ў ім расказваецца пра людзей і гісторыю Пружаншчыны і наогул Берасцейшчыны, расказвае Павел Севярынец:
– Ведаю, што людзі зацікаўленыя, было шмат грунтоўных пытанняў. Я чарговы раз пераканаўся, што гэтая беларуская глыбіня, гэты край, гэта адзін з пункатаў апоры беларускасці і беларушчыны.
Прысутныя цікавіліся не толькі кнігай, але і палітычнымі працэсамі, што праходзяць у Беларусі:
– Твор Паўла Севярынца тычыцца нашай мясцовасці. Для нас, як жыхароў той беларускай глыбіні, пра якую ён піша, – гэта прыемна і паказвае сутнасць беларуса, сутнасць ягонай душы. Твор вельмі філасофскі.
– Прамоўца гаварыў проста, ясна, даступна. Зараз зразумела, што трэба рабіць, – трэба арганізоўвацца.
З задавальненнем людзі набылі кнігу Паўла Севярынца з аўтографам аўтара.
Павел Севярынец – былы палітвязень, які адбыў тры гады “хіміі”за ўдзел у пратэстнай акцыі супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнтскіх выбараў 2010 года.
[Not a valid template]
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза