Прэзентацыя серыі паштовак „Бабруйскія гісторыі”



Дванаццаць каляровых паштовак пра горад, яго жыхароў і нават касмічных гасцей прэзентавалі ў Бабруйску. Праект „Бабруйскія гісторыі” сабраў вакол сябе вялікую каманду аднадумнацаў. А мастацкае ўвасабленне каляровых паштовак стварыла мастачка-дызайнерка Васіліса Паляніна.

Кажа аўтарка праекта і выкладчыца курсаў „Мова Нанова” ў Бабруйску Алеся Лацінская:

– Ідэя такая з’явілася таму, што ў Бабруйску фактычна няма цікавай сувенірнай прадукцыі, гэта звычайна ўсё стандарнае –  бобёр, бабруйская крэпасць ці гасцініца “Бабруйск”. Але ў Бабруйска дастаткова цікавая гісторыя, якая не тычыцца толькі сусветнай вайны. Мне падалося, што можна расказаць пра гэтых людзей, якія тут жылі, якія прыязджалі сюды ў госці, але гэта былі нейкія выбітныя асобы. І таму гэта і называецца бабруйскія гісторыі. Мэта іх увогуле, каб чалавек паглядзей на гэтую паштоўку, і таму, што на ёй немагчыма змясціць усю цікавую інфармацыю, каб ён зацікавіўся і пачаў шукаць самастойна нешта далей і пачаў нарэшце цікавіцца сваім горадам.   

Паштоўкі створаны ў партнёрстве з кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і будуць распаўсюджвацца бясплатна, у тым ліку ў Менску іх таксама можна атрымаць у Галерэі „У нескладовае”.

[Not a valid template]

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Бабруйск.

Фота аўтаркі