Прэзідэнт Латвіі ўхваліў закон аб забароне расейскай мовы ў прыватных ВНУ
Прэзідэнт Латвіі Райманд Вэяніс ухваліў папраўкі ў закон аб вышэйшай адукацыі, якія, сярод іншага, забараняюць прыватным ВНУ рэалізоўваць навучальныя праграмы на расейская мове.
Пра гэта паведамляе Delfi са спасылкай на афіцыйнае ўрадавае выданне Latvijas Vēstnesis. На расейскай мове летась вучылася прыкладна траціна студэнтаў прыватных ВНУ.
Не ўхваляць гэтыя папраўкі заклікалі прэзідэнта апазіцыйная парламенцкая фракцыя «Згода», кіраўнікі шэрагу ВНУ і недзяржаўныя арганізацыі. Вэяніс заклікі праігнараваў.
Фота DELFI