Прэзідэнт Літвы занепакоена станам гары Гедыміна
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заклікае ўрад перагледзець планы па прывядзенні ў парадак гары Гедыміна з улікам вялікіх ападкаў.
„Пры цяперашняй кліматычнай сітуацыі, моцных ападках, відаць трэба карэктаваць гэтыя планы, зрабіць працы больш інтэнсіўнымі, паскорыць іх. Прырода прымушае нас (…) мяняць планы, прынятыя восенню, і адаптаваць іх да новых праблем і выклікаў”, – сказала 6 лістапада журналістам прэзідэнт. Урад у ліпені гэтага года вылучыў з рэзерву амаль 3 млн. еўра на прывядзенне ў парадак горы Гедыміна ў Вільні.
Апошні вялікі апоўзень на ўсходнім схіле гары быў зафіксаваны 4 лістапада раніцай. Споўз дзёран і агаліліся канструкцыі асноўнай сцежкі, якая вядзе на гару. Па словах экспертаў, прычына апоўзня – моцныя ападкі.
Мінкульт Літвы адзначае, што асноўныя пласты гары не пашкоджаны, а сур’ёзныя працы намечаны на вясну наступнага года.
