Прычына затрымання Аляксандра Кабанава застаецца невядомай



Прычына затрымання блогера і прэсавага сакратара Святланы Ціханоўскай — Аляксандра Кабанава пакуль застаецца невядомай.

Аляксандр Кабанаў

Учора, 15 траўня, яму патэлефанавалі з паліклінікі і папрасілі прыйсці здаць тэст на каронавірус, распавёў праваабаронца Раман Кісляк:

– Аляксандра Кабанава ўчора выклікалі ў паліклініку, ён прыехаў туды. Калі выйшаў з паліклінікі, яго затрымалі. Я лічу, што гэта частка кампаніі па затрыманнях і арыштах беларускіх блогераў. Хутчэй за ўсё яго спецыяльна выклікалі, каб затрымаць і арыштаваць. 

Як адзначыў Раман Кісляк, Аляксандр Кабанаў на дадзены момант знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС горада Берасця.

Беларускае Радыё Рацыя