Прыхаваная агітацыя



Дзяржаўныя раёнкі стараюцца піярыць толькі праўладных прэтэндэнтаў у кандыдаты. У «Кобрынскім весніку» за 23 ліпеня на першай старонцы змешчана інфармацыя пра пікет праўладнага вылучэнца Васіля Дземідовіча.

b7b5e9b8-507e-4ba5-a3f9-9e6a8c55151a

Пікетаў якога, па словах другога прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксандра Меха, практычна па горадзе нідзе не відаць. Іншага праўладнага прэтэндэнта ў Бярозаўскім раёне старшыню Івацэвіцкага  раённага выканаўчага камітэта Анатоля Ткачука на першай старонцы прапіярыла Бярозаўская раёнка «Маяк».

IMG_5239

Кажа назіральнік за выбарамі Сяржук Русецкі:

— На святкаванні вызвалення Бярозаўскага раёна выступаў як старшыня бярозаўскага райвыканкама так і Івацэвіцкага і той жа «Маяк» друкуе гэта на першай старонцы з вялікім здымкам.

Аляксандр Мех:

— Я ўвесь час аб′язджаю горад, бо мы ўжо выстаўляем пікеты, але самае цікавае, што гэтага пікету я ўвогуле ніколі не бачыў. Я лічу, што гэта быў такі фэйкавы кропкавы пікет, каб проста падысці і зняць ды ўсё.  

На думку Сяржука Русецкага і Аляксандра Меха, навідавоку выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурса і прыхаваная агітацыя за праўладных вылучэнцаў. Нічога не змянілася. Гэта звычайная практыка на выбарах у Беларусі, гавораць яны.

Беларускае Радыё Рацыя