Прыхільнік беларускай мовы стаў cтаршынём Берасцейскага гарвыканкама
Старшынём Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэта прызначаны Аляксандр Рагачук. Раней ён быў кіраўніком Маскоўскага раёна горада. Былы афганец, доўгі час працаваў у Расеі.
Ён стаў вядомым у час працы галоўным ідэолагам Берасцейшчыны. Тады былы вайсковец увёў абавязковы беларускамоўны дзень у арганізацыі. Па серадах ягоны аддзел размаўляў толькі па-беларуску. «Мы ж працуем з наведнікамі, у тым ліку з беларускамоўнымі пісьменнікамі, журналістамі, прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі… Родную мову мы ведаем! Я, напрыклад, беларускую школу скончыў. Але гаварыць з нязвычкі цяжкавата. Таму вырашылі раз у тыдзень размаўляць паміж сабой па-беларуску», — казаў ён «Камсамольскай праўдзе».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота vb.by