Прыхільніка Лукашэнкі пасадзілі на 6 сутак за майку супраць вакцынацыі



У Менску да 6 сутак арышту прысудзілі прыхільніка Аляксандра Лукашэнкі,  паведамляюць  праваабаронцы „Вясны”.

Егудзі Ігаэля затрымалі  на праспекце Незалежнасці. Амапаўцам не спадабалася яго цішотка з надпісам „Против насильственной вакцинации”. У Ленінскім РУУС на мужчыну склалі пратакол  — за несанкцыянаванае пікетаванне. Справу Егудзі 30 ліпеня разглядала суддзя Ленінскага раёна Таццяна Шоцік.

Адвакат хадайнічаў, каб да справы далучылі ліст ад працадаўцы, дзе гаворыцца, што Егудзі працуе ў фондзе „Адкрытыя сэрцы”, з’яўляецца пазаштатным карэспандэнтам газеты „Вечерний Могилёв” і робіць усё для падтрымкі дзеючага канстытуцыйнага ладу. На судзе мужчына некалькі разоў заяўляў пра парушэнне сваіх правоў і ўвогуле не разумеў, чаму яго судзяць. Таксама дадаў, што падтрымлівае Лукашэнку. 

Беларускае Радыё Рацыя