Прыхільнікаў экстрэмальных дарог чакаюць новыя спаборніцтвы



На Палессі, на былых Мярлінскіх хутарах, пройдуць ІV Міжнародныя спаборніцтвы прыхільнікаў экстрэмальных дарог “MERLINTROPHY-2014”. Мерапрыемства арганізоўвае Берасцейскі клуб “Цытадэль”.

Спецыяльна падрыхтаваныя джыпы ажыўляюць старыя палескія дарогі, якія функцыянавалі ў 1920-1930-я гады. Чалец клуба, адзін з лепшых спартоўцаў краіны ў гонках па бездарожжы Павел Стасюк адзначае, што галоўнае – добрая падрыхтоўка:

–      Перадусім трэба мець падрыхтаваны аўтамабіль, каб ён не падвёў цябе. Ну, а што тычыцца кіроўцы, то прыкладаем усе намаганні, каб перамагчы. Возім з сабой усю тэхнічную базу, каб у выпадку чаго адрамантаваць яе.

На Герадотавым моры – менавіта так называюць палескія багны – Міжнародныя спаборніцтвы сярод прыхільнікаў экстрэмальных дарог адбудуцца 23-26 кастрычніка.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота: скрыншот з відэа