Прыкладна 200 выпадкаў каронавіруса за суткі фіксуецца на Берасцейшчыне



Прыкладна дзве сотні выпадкаў каронавіруса за суткі фіксуецца на Берасцейшчыне. Такая лічба вынікае з афіцыйнай статыстыкі.

Прырост – каля 25 працэнтаў за апошнія некалькі дзён:

– Агульная колькасць актыўных выпадкаў на Берасцейскую вобласць на апошнія 24 гадзіны прыходзіцца ў межах ад тысячы да тысячу двесце.

Калі параўноўваць колькасць тых, хто закрывае бальнічны, і тых, хто атрымоўвае станоўчы тэст на COVID-19, то першых на 10 працэнтаў больш, чым апошніх.

У сярэднім у вобласці кожны дзень ад каронавірусу памірае адзін чалавек. А за суткі робіцца 3200 тэстаў.

Колькасць тых, хто зараз знаходзіцца на самаізаляцыі з прычыны хваробы або прыезду з-за мяжы ні на рэспубліканскім, ні на абласным узроўні не паведамляецца.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце