Прымус на датэрміновым галасаванні фіксуецца ў Берасці
Сябра Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Мазан стаў сведкам таго, як некалькі аўтобусаў масава прывозілі да выбарчых участкаў вайскоўцаў, — распавёў сам палітык:
– Калі мяне не дапусцілі на ўчастак для назірання, я паехаў у Маскоўскую ўчастковую камісію, каб падаць скаргу на неправамерныя дзеянні. І па дарозе, паміж Суворава 112 і 108, я заўважыў цэлы аўтобус салдат тэрміновай службы, якія галасавалі ў гэтых інтэрнатах.
Сяргей Мазан звярнуў увагу, што на адзін з участкаў для галасавання ён не змог трапіць у якасці назіральніка. Яго запрасілі паназіраць на некалькі гадзін у сераду, а ў астатнія дні забаранілі. Такія дзеянні грамадскі дзеяч збіраецца абскарджваць.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце