Прымусовая дамова
Маларыцкая жыллёва-камунальная гаспадарка праз суд прымусіла 4 гаспадароў з вёскі Арлянка Маларыцкага раёна заключыць з імі дамову на вываз бытавых адкідаў. Хаця гэтыя людзі з вывазам смецця спраўляюцца самі, кажа Іван Бяльчук:
– 6 тысяч у месяц… Тут не стаіць пытанне: колькі плата? Тут стаіць пытанне, што смецце ніхто не забірае, не прыязджае, мы яго не здаем, а нам налічваюць плату. Тройчы я звяртаўся да дырэктара з такім пытаннем: на якой падставе налічвае плату за паслугу, якую не аказвае і, якая мне непатрэбная.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Юрыст камунальнай гаспадаркі Алена Алясюк упэўнена, што спажыўцы, якіх прымушаюць заключаць дамову, не разумеюць сваіх абавязкаў і спасылаецца на пастанову Савета міністраў № 99 ад 2009 года “Аб абароне правоў спажыўцоў”:
– Гэта з’яўляецца абавязковай паслугай, якая аказваецца жыллёва-камунальнай гаспадаркай. Усе павінны заключаць дамовы на вываз цвёрдых камунальных адкідаў.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Паводле Івана Бяльчука, ён сам вывозіць смецце на палігон, плаціць за гэта і мае квіткі. Але суд вяскоўцаў не стаў нават слухаць. Цяпер ім трэба заплаціць кожнаму каля 500 тысяч рублёў судовых выдаткаў. Тым не менш Бяльчук будзе абскарджваць рашэнне суда Маларыцкага раёна ў Берасцейскім абласным судзе.
Беларускае Радыё Рацыя
