Прымусы да звальненняў наёмных рабочых не абмінулі і Берасцейшчыну
Пра гэта, на фоне астатняй краіны, паведамляюць самі звольненыя і пацьвярджаюць прадстаўнікі прафсаюзаў рэгіёна. Кажа Зінаіда Міхнюк з Прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці:
– Людзі да нас прыходзяць і расказваюць, як іх звальняюць. У асноўным гэта тыя людзі, якія былі на маршах, на плошчы. То бок кіраўніцтва спачатку казала, што гэта вашы погляды, галоўнае, як вы працуеце, а потым з ідэалогіі прыйшлі і ў іх ёсць гэтыя спісы. Напрыклад, Валер Білібуха.
Акрамя «непрацягу кантрактаў», паводле інфармацыі ад ужо звольненых работнікаў, маюць месца звалененні «па згодзе бакоў». Прэзідыўм Свабоднага прафсаюза беларускага (СПБ) 15 снежня выступіў з адпаведнай заявай з нагоды «прымусу да звальненняў» за «актыўную грамадзянскую пазіцыю». З тэкстам заявы можна азнаёміцца на старонцы Прафсаюзаў.
Беларускае Радыё Рацыя