Прыняты законапраект пра абмежаванне выезду за мяжу для пэўных катэгорый грамадзян
Дэпутаты прынялі законапраект, які робіць больш жорсткім выезд за мяжу сілавікам і тым, хто трапіў пад адміністрацыйны пераслед.

Як піша партал „Зеркало”, дакумент прадугледжвае наступнае: КДБ зможа абмежаваць беларусам выезд з краіны на паўгода, калі ён „супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі Беларусі”. Якія грамадзяне і на якіх падставах будуць трапляць у гэтую катэгорыю – не паведамляецца.
- Выезд будзе забаронены тым, у адносінах да каго вядзецца адміністрацыйны працэс, а рашэнне судом пакуль не прынята.
- Супрацоўнікам сілавых ведамстваў, уключаючы грамадзянскі персанал, можна будзе выехаць за межы Беларусі толькі па ўзгадненні з кіраўніцтвам. Калі ў такіх асоб ёсць біяметрычны пашпарт, на час службы яго давядзецца здаць у аддзел кадраў
